БЧ падвысіла кошт квіткоў на міжнародныя цягнікі



У Беларусі 19 студзеня падаражэлі квіткі на праезд у міжнародных цягніках, паведамілі ў адміністрацыі Беларускай чыгункі.

Рост цэн звязаны са зніжэннем курсу беларускага рубля да швейцарскага франка, да якога прывязаныя тарыфы міжнародных ліній, растлумачылі ў БЧ.

Падаражанне склала 5-8%. Так, цяпер квіток у купэ на цягнік да Варшавы каштуе: у беларускім вагоне – 1 млн. 396 тыс. рублёў, у маскоўскім – 1 млн. 440 тыс. рублёў. Да Берліна цяпер даехаць на цягніку каштуе 2 млн. 380 тыс. рублёў.

Як паведамлялася раней, у 2015 годзе кошт праезду пасажыраў чыгуначным транспартам у рэгіянальных зносінах эканамкласа павялічыўся на 6,4%, у міжрэгіянальным зносінах – на 6,3%, у міжнародных зносінах – на 4,2%.

belapan.by