Беларусь абмежавала ўвоз свініны з Данецкай вобласці
Беларусь уводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку свініны з Данецкай вобласці Украіны ў звязку з рэгістрацыяй там захворвання жывёлаў афрыканскай чумой свіней. Пра гэта гаворыцца ва ўказанні, размешчаным на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчвання.
Абмежаванні распаўсюджваюцца і на ўвоз кармавых дадаткаў для катоў і сабак, а таксама жывёльных кармоў, вырабленых з сыравіны, што паходзіць з Данецкай вобласці Украіны, і якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку.
Паводле БелТА
