Беларусь адмовілася ад імпарту пшаніцы цвёрдых гатункаў
Сёлетняга ўраджаю хапіла толькі на забеспячэнне сваіх патрэбаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун:
— Мы сёлета атрымалі сваю пшаніцу, якая на шчасце дапамагае забяспечыць мукамольную прамысловасць якаснай пшаніцай. Так, завозяцца некаторыя напаўняльнікі ў выглядзе клейкавіны, але гэта ў межах дапушчальнага і тое, што трэба асартыменту выпуску пэўнай прадукцыі. Мука ў нас — свая.
Усяго ў гэтым сезоне ў Беларусі сабрана 8,7 мільёна тон зерневых і зернебабовых — гэта на 6% менш, чым у 2014 годзе. Зніжэнне паказнікаў не паўплывае на харчовую бяспеку краіны, падкрэсліў Уладзімір Гракун.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск