Беларусь апярэджвае Расею ў рэйтынгу ўзроўню жыцця
Беларусь апярэджвае Расею ў рэйтынгу ўзроўню жыцця сярод краінаў свету інстытутам Legatum Institute.
Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся не толькі статыстычныя паказчыкі (эканамічныя, кліматычныя, экалагічныя і іншыя), але і вынікі апытанняў жыхароў розных краінаў.
Расейцы, якія прыязджаюць у Беларусь, і нават беларусы, якія жывуць у Расеі, не згодныя з тым, што Расея саступае ў рэйтынгу Беларусі.
Па іх словах, за аснову ўсё ж павінны брацца эканамічныя паказчыкі.
– Кошты ў вас, канечне, вельмі вялікія ў параўнанні з нашымі – у нас вельмі танна – у два разы танней. Тыя ж цукеркі ў нас ў два разы танней. У вас усе тавары нашмат даражэй. Як я вэтэран працы, дык у нас вяртаюць за камунальныя паслугі 50 працэнтаў.
– Праца ва ўсіх розная і заробкі ва ўсіх розныя. Самы маленькі – 15 тысяч. А можа быць і 50 тысяч і 100 тысяч. 50 тысяч – гэта нармальна.
– У Маскве, канечне, з заробкамі лепей, чым у Беларусі. А кошты на прадукты танней.
– У вас на шмат даражэй прадукты сталі, чым раней, мы пахадзілі, паглядзелі, сапраўды – у нас танней, і нават ельмі танней.
Па дадзеных рэйтынгу, лепш за ўсё жывецца людзям у Еўропе, стала лепш жыць людзям у Азіі, а ў краінах Афрыкі амаль нічога не змянілася.
Першае месца ў рэйтынгу займае Нарвегія, другое – Швейцарыя. Канада – трэцяя. Беларусь абыходзіць Расею на тры пазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя