Беларусь атрымае крэдыт на сферу адукацыі
Сусветны банк выдзеліў Беларусі 50 мільёнаў даляраў на мадэрнізацыю ў сферы адукацыі, паведамляе прэс-служба Банка. “Мэтамі праекта з’яўляюцца: паляпшэнне доступу да адукацыйнага асяроддзя ў асобных агульнаадукацыйных школах, падвышэнне якасці ацэнкі дасягненняў студэнтаў, а таксама развіццё інфармацыйных сістэмаў у сферы кіравання адукацыяй”, — гаворыцца ў паведамленні Сусветнага банка.
Тэрмін пагашэння крэдыту складае 15 гадоў, ільготны перыяд — 5 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота kredit-proipoteka.blogspot.com