Беларусь атрымала адтэрміноўку на год па выплаце расейскіх крэдытаў
Расея выдзеліла Беларусі адтэрміноўку па крэдытных выплатах у памеры больш за 1 млрд долараў. Аб гэтым заявіў міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў у праграме „Размова ў Прэзідэнта” на тэлеканале „Беларусь 1”.
«Што тычыцца Расейскай Федэрацыі, то плацяжы па сутнасці на год… Нам дадзена адтэрміноўка па плацяжах на год, нават не на каляндарны год, а яна ссунутая на такі перыяд. І больш за 1 мільярд даляраў плацяжоў, якія нам трэба было ажыццяўляць, мы зараз не ажыццяўляем», – заявіў міністр фінансаў. Ён назваў гэты крок сяброўскім з боку Расеі.
“Гэта нестандартны ход. Таму што стандартны – гэта рэфінансаванне. Цяпер стаўкі дастаткова высокія, таму мы дамовіліся аб такой схеме. …Па сутнасці гэта рэфінансаванне, проста за гэты перыяд таксама налічваюцца працэнты за карыстанне рэсурсамі, і па сутнасці гэта тое ж самае рэфінансаванне. Там добрыя стаўкі, добрыя тэрміны, таму цалкам камфортна», – распавёў Селіверстаў.
У лютым Расея заяўляла аб гатоўнасці рэфінансаваць доўг Беларусі ў памеры 1 мільярд долараў і казала, што гатова абмяркоўваць варыянты.