Беларусь будзе карміць Калінінградскую вобласць



Беларусь дапаможа Калінінградскай вобласці з пастаўкамі прадуктаў, забароненых Расеяй да ўвозу з ЕЗ, ЗША і шэрагу іншых дзяржаў, паведаміў губернатар Калінінградскай вобласці Мікалай Цуканаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы „Твітэр”.

„Патэлефанаваў міністру сельскай гаспадаркі Беларусі. Леанід Заяц выказаў гатоўнасць закрыць выпадаючыя пазіцыі”, – паведаміў ён.

„Па сыравіне для перапрацоўшчыкаў: аналізуем усе патрэбы, Далей выходзім на падпісанне пагаднення. Тыя ж яблыкі ў іх па цалкам канкурэнтнай цане і выдатнай якасці”, – піша Цуканаў.

Кіраўнікі Мінсельгасхарча Беларусі заяўлялі, што на наступным тыдні будзе абмеркавана пытанне павелічэння паставак беларускіх прадуктаў харчавання ў Расею, прычым ёсць магчымасць іх значна нарасціць.