Беларусь будзе пастаўляць у Расею прадукцыю з імпартнай сыравіны
Беларусь зможа пастаўляць у Расею прадукцыю з імпартнай сыравіны. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Беларусі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас.
„Мы ўзялі на сябе забавязанні не дапускаць рээкспарту ў Расею тавараў, пастаўкі якіх туды забароненыя. Але гэта не распаўсюджваецца на беларускую прадукцыю, якая вырабленая на беларускіх прадпрыемствах з выкарыстаннем імпартнай сыравіны”, — перадае “Інтэрфакс” словы Румаса.
Ён паведаміў, што 15-га жніўня плануецца правесці паседжанне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі. На ім абмяркуюць сітуацыю, якая склалася пасля таго, як Расея забараніла ўвоз харчавання з шэрагу краін. Румас дадаў, што Беларусь як чалец Мытнага саюза мае ўсе магчымасці для кантролю за недапушчэннем рээкспарту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота acterminus.pl