Belarus Business Center дапамагае дзеячам бізнес-сферы адаптавацца да замежнага рынку
Belarus Business Center распачаў анлайн- і афлайн-сустрэчы, якія дапамогуць дзеячам бізнес-сферы адаптавацца да замежнага рынку.
Пра бліжэйшыя падзеі, якія адбудуцца ў Варшаве і Вільні, распавядае кансультант BВС Аляксандра Дашкевіч.
– 8 чэрвеня ў Вільні будзе наша першая афлайн-сустрэча на тэму юрысдыкцыі для беларускага бізнесу за мяжой – Польшча і Літва, такое параўнанне. Дзе абмяркуем, як спраўляцца з абмежаваннямі і дзе лепш весці бізнес беларусам. І 15 чэрвеня ў нас будзе афлайн-сустрэча ў Варшаве, дзе юрыдычная фірма „ALG Legal” і аутсорсінгавая кампанія „SMAR” прадставяць тэму, як правільна наняць работнікаў і раскажуць пра прававыя і падаткавыя аспекты.
Першая сустрэча ў фармаце анлайн была прысвечаная Любліну і яго магчымасцям. Падчас вебінару прадстаўнікі горада распавялі пра інвестыцыйныя стымулы і льготы, што дзейнічаюць у рэгіёне, патэнцыял лагістыкі, а таксама працоўныя рэсурсы і заробак у Любліне.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя