Беларусь чакае чарговы транш крэдыту ЕФСР



Міністэрства фінансаў Беларусі спадзяецца, што да канца кастрычніка Беларусь атрымае чарговы транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

«Чарговы транш еўразійскага крэдыту на 300 млн прадастаўляецца з улікам выканання кантрольных паказчыкаў  праграмы. Прадставілі Еўразійскаму фонду справаздачу аб выкананні паказчыкаў крэдытнай праграмы, цяпер гэта пытанне актыўна абмяркоўваецца. Да канца кастрычніка пастараемся, каб савет фонду прыняў рашэнне аб выдзяленні чарговага траншу крэдыту», – сказаў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, каментуючы ход перамоваў з крэдыторам.

У сакавіку Беларусь заключыла крэдытную праграму з Еўразійскім банкам развіцця, якая прадугледжвае выдзяленне крэдыту на 2 мільярды даляраў сям’ю траншамі са сродкаў Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця. Першы транш на 500 млн даляраў паступіў у сакавіку, у ліпені паступіў другі транш – на 300 мільёнаў.