Беларусь чакае доўгі перыяд стагнацыі
Беларусь чакае доўгі перыяд стагнацыі, калі не будзе эканамічнага росту, інвестыцый і з’яўлення новага бізнесу.

Як адзначае эксперт Аляксей Харкевіч, такая сітуацыя прывядзе да абяднення насельніцтва:
– Заначкі так ці іначай скончацца ў людзей. Канешне, чым больш гэты будзе працягвацца, тым больш давядзецца сціскаць попыт. Гэта адаб’ецца на ўсім, нас чакае пастка беднасці, калі няма грошай, каб пусціць іх у рост, калі абмежаваная колькасць людзей, якія могуць сабе дазволіць траціць на штосьці новае, штосьці дарагое. Гэта прыводзіць да пагаршэння і далейшага збяднення.
Паводле тэлеграм-канала „Нашы грошы”, спад эканомікі па краіне склаў 3,6% у параўнанні з першымі месяцамі 2022 года. Адмоўны рост ахоплівае ўсе рэгіёны без выключэння.
Беларускае Радыё Рацыя
