Беларусь дамовілася з РФ па пастаўках нафты і газу
Беларусь дамовілася з Расеяй па пастаўках нафты і газу на выгадных умовах. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання «Беларуськалія», піша БелТА.
«Як заўсёды, перамовы любога роду суправаджаюцца пэўным торгам адносна ўмоў. Але ў прынцыпе ўсё скончылася для Беларусі на добрых, выгадных умовах», — сказаў Раман Галоўчанка. Таксама ён заявіў, што Беларусь з запускам першага блока АЭС эканоміць на закупках газу прыкладна 750 тысяч даляраў у дзень.
Фота: ТАСС