Беларусь дамовілася з Сусветным банкам пра «антывірусную» пазыку
Беларусь дамовілася з Сусветным банкам аб выдзяленні пазыкі ў 90 мільёнаў еўра для процідзеяння распаўсюджванню COVID-19, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі.
Грошы накіруюць на закупку рэспіратараў, масак, ахоўных касцюмаў і акуляраў, тэст-сістэм, апаратаў УГД, ШВЛ, кіслародных канцэнтратараў і рэанімабіляў.
Таксама Еўразвяз запланаваў даць Беларусі 60 млн еўра на барацьбу з каронавірусам. Мінфін правёў кансультацыі з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам наконт пазыкі ў 50 мільёнаў еўра на патрэбы аховы здароўя.
9 красавіка стала вядома, што Еўразвяз плануе выдзеліць Беларусі каля 60 млн еўра на барацьбу з каронавірусам у рамках дапамогі для краінаў Усходняга партнёрства.
Беларускае Радыё Рацыя