Беларусь і ЕЗ: перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнай супрацы



Беларусь і ЕЗ адзначылі неабходнасць далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы намесніка міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Ярашэвіча з дэлегацыяй на чале з першым намеснікам кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Вальдэмарам Тамашэўскі.

„Бакі таксама адзначылі пазітыўную дынаміку ва ўзаемаадносінах Беларусі і Еўрапейскага звяза і неабходнасць прадаўжэння пабудовы канструктыўнага двухбаковага дыялогу”, – расказалі ў прэс-службе.

У час сустрэчы былі разгледжаны меры ўрада па павышэнні канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, стварэнні спрыяльных умоў для бізнесу і інвесціравання ў Беларусь. Абмяркоўваліся і перспектыўныя сферы інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.

belta.by