Беларусь і Кітай рэзка актывізавалі міжрэгіянальнае супрацоўніцтва
Беларусь і Кітай рэзка актывізавалі міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 28 верасня на сустрэчы з губернатарам кітайскай правінцыі Цзянсу У Чжэнлунам.
„Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў апошні час рэзка актывізавалася, вырасла інтэнсіўнасць і ўзровень візітаў, устаноўлены ўстойлівыя кантакты. Рэгіёны звязаны па Шаўковым шляху прамымі чыгуначнымі зносінамі, што аказвае значны ўплыў на ўзровень двухбаковага гандлю”, – адзначыў Сяргей Румас.
Кіраўнік урада звярнуў увагу, што падчас апошняй сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі асаблівую важнасць супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні, які мае найбольшы патэнцыял, бо кожная кітайская правінцыя па памерах як сярэдняя еўрапейская краіна.
Паводле слоў прэм’ер-міністра, развіццё адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай было і застаецца прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі, таксама гэта добры прыклад выбудоўвання раўнапраўных, уважлівых і ўзаемавыгадных адносін паміж адной з найбуйнейшых дзяржаў свету і невялікі краінай. Адносіны давернага ўсебаковага супрацоўніцтва і партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем актыўна развіваюцца, працягваецца дыялог на ўсіх узроўнях, дадаў кіраўнік урада.