Беларусь і Малдова хочуць выйсці з сумеснай прадукцыяй на рынак ЕЗ
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з малдоўскім прэзідэнтам Мікалаем Цімафці. „Ёсць магчымасць для таго, каб выйсці з сумесна выпушчанай прадукцыяй на рынкі суседніх еўрапейскіх краін. Такія праекты выгадныя абодвум бакам, разлічваем на іх падтрымку кіраўніцтвам Малдовы,” – заяўляе беларускі кураўнік.
Лукашэнка нагадаў, што ў Малдове выпускаюцца беларускія тралейбусы і трактары. 16 ліпеня ў Менску быў падпісаны пакет дакументаў, у тым ліку і пра стварэнне сумеснага прадпрыемства па зборцы ў Кішынёве аўтобусаў МАЗ. Цімафці заявіў, што Малдова гатовая дапамагаць беларускім прадпрыемствам наладжваць эканамічную супрацу з краінамі Еўразвязу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота прэс-службы Беларусі
