Беларусь і Нарвегія ўзгаднілі пазіцыі ў межах уступлення Беларусі ў СГА
Пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоваў па доступе на рынкі тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Нарвегіяй у рамках далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) падпісаны 5 снежня ў Жэневе. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Ад Беларусі дакумент падпісаў пастаянны прадстаўнік пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч, ад Нарвегіі — пастаянны прадстаўнік пры СГА Харальд Непле.
Амбразевіч выказаў надзею, што падпісанне пратакола будзе не толькі спрыяць больш хуткаму далучэнні Беларусі да СГА, але і стане дадатковым стымулам для актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Нарвегіяй.
Прынцыповая дамоўленасць аб завяршэнні перамоваў з Нарвегіяй, пачатых у 2005 годзе, была дасягнутая ў Мінску 13—14 лістапада 2017 года падчас раўнда двухбаковых перамоваў паміж дэлегацыяй МЗС Нарвегіі на чале з галоўным перамоўшчыкам па доступе на рынак паслуг Харальдам Андрэасэнам і беларускай перамоўнай дэлегацыяй, якую ўзначальвае пасол па асаблівых даручэньнях МЗС Беларусі Уладзімір Серпікаў.
Нарвегія стала 14-м членам СГА, з якім падпісаны пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоў па далучэнні Беларусі да СГА. Раней у 2017 годзе аналагічныя дакументы былі падпісаныя з Рэспублікай Карэя, Японіяй і Эквадорам.
belapan.by