Беларусь і Расея актуалізуюць дарожную мапу па зняцці абмежаванняў на пастаўкі



Беларусь і Расея актуалізуюць дарожную карту па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках малочнай прадукцыі на 2018 год, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц 2 ліпеня правёў перагаворы з міністрам сельскай гаспадаркі Расеі Дзмітрыем Патрушавым. На парадку дня былі пытанні зняцця абмежаванняў па пастаўках малака і малочнай прадукцыі. „Міністры абмеркавалі выкананне дарожнай карты па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках малочнай прадукцыі на 2018 год. Бакі дамовіліся ў бліжэйшы час актуалізаваць дарожную карту”, – сказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, у час перагавораў абмяркоўваліся прагнозныя балансы попыту і прапанавання Саюзнай дзяржавы па мясе, малаку і цукру, а таксама інтэграцыя беларускай інфармацыйнай сістэмы „AITS-прасочвальнасць” з расійскай інфармацыйнай сістэмай „Меркурый”. Бакі склалі і падпісалі план работ па абмене электроннымі ветэрынарнымі суправаджальнымі дакументамі паміж кампанентамі беларускай і расійскай сістэм прасочвальнасці.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд адмяніў забарону на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў тары больш за 2,5 л і зацвердзіў пералік пастаўшчыкоў. У спіс прадпрыемстваў, уключаных у дарожную карту і маючых права паставак у Расію, трапілі ААТ „Баранавіцкі малочны камбінат”, СААТ „Ляхавіцкі малочны завод”, Ваўкавыскае ААТ „Беллакт”, КВУП „Мазырскія малочныя прадукты”, ААТ „Тураўскі малочны камбінат” і ААТ „Лідскі малочнакансервавы камбінат”.

belta.by