Беларусь і Расея істотна павялічылі ўзаемны тавараабарот
18 гадоў таму
Тавараабарот паміж Беларуссю і Расеяй за першае паўгоддзе вырас на 16,9 працэнта да аналагічнага леташняга перыяду – паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, словы якога перадае Sputnik Беларусь.
-
Фота: © Прэс-служба презідэнта Беларусі
Дасягнуць росту, кажа ён, удалося за кошт пашырэння супрацоўніцтва дзвюх краін ў такіх сферах як прамысловасць, сельская гаспадарка, нафтахімія. Таксама адзначаецца рост у сферы паслуг, мае значэнне ўзаемадзеянне на рэгіянальным роўні. Мезенцаў таксама паведаміў, што беларускі экспарт тавараў на расейскі рынак за шэсць месяцаў павялічыўся амаль на 38 працэнтаў.
