Беларусь і Расея канцэптуальна дамовіліся па энерганосьбітах



Беларусь і Расея канцэптуальна дамовіліся па энерганосьбітах, цэны вызначаць у найбліжэйшыя дні.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у Санкт-Пецярбургу, каментуючы сустрэчу з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, – піша БелТА. Паводле слоў Лукашэнкі, у будучым годзе Беларусь купляе ў Расейскай Федэрацыі прыкладна 20 мільярдаў кубаметраў газу і  24-25 мільёнаў тон нафты. Цэны будуць не вышэйшыя за ўзровень бягучага году — заявіў Лукашэнка. Паводле яго слоў, канкрэтныя цэны будуць вызначаны ў найбліжэйшыя дні. Прыгадаем, што Беларусь плаціць цяпер за газ 127 даляраў за тысячу кубаметраў, а прасіла ў перспектыве 73 даляры плюс кошт транспарціроўкі – па тарыфе Смаленскай вобласці.