Беларусь і Расея назаўжды страцілі ўкраінскі рынак электраэнэргіі
Беларусь і Расея назаўжды страцілі ўкраінскі рынак электраэнергіі. Бо энергасістэма Украіны далучылася да еўрапейскай кантынентальнай сеткі ENTSO-E.
Пра гэта заявіў кіраўнік «Укренерго» Уладзімір Кудрыцкі. Такім чынам, Беларусь больш не зможа прадаваць сваю электраэнэргію з БелАЭС ва Украіну.
Нагадаем, што 23 лютага энэргасістэма Украіны была ізаляваная ад Беларусі і РФ — для тэставых выпрабаванняў, назад яе меліся падлучыць 27 лютага. Аднак з прычыны нападу расейскіх войскаў 24 лютага Міністэрства энэргетыкі Украіны прыняло рашэнне не вяртаць энэргасістэму ў паралельную работу з Расеяй і Беларуссю. Варта адзначыць, што Украіна была адзіным пакупніком беларускай электраэнэргіі.