Беларусь і Расея пакуль не дамовіліся аб тарыфах на транзіт нафты



Беларусь і Расея пакуль не дамовіліся аб памеры тарыфаў на прапампоўванне нафты па „Дружбе”. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі РФ Мікалай Шульгінаў на палях саміту «Расея – Афрыка», паведамляе ТАСС.

«Працягваем дамаўляцца. Пакуль няма кансэнсусу», – заявіў Шульгінаў.

Нагадаем, у канцы траўня стала вядома, што кампанія «Гомельтранснафта Дружба» прапанавала з 1 ліпеня на 84% падняць тарыф транзіту нафты па тэрыторыі Беларусі, каб забяспечыць бясстратную працу кампаніі ў 2023 годзе. Адпаведны запыт быў накіраваны расейскім аператарам „Дружбы”. Расейскі бок не згодны на прапанаванае павышэнне.