Беларусь і Расея ўнясуць змяненні ў пагадненне пра будаўніцтва АЭС
16 гадоў таму
Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў праект пратакола пра ўнясенне змяненняў у яго. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Урад упаўнаважаны на правядзенне перамоў па праекту і падпісанне пратакола. Змест пратакола не раскрываецца.
Нагадаем, нядаўна быў падпісаны акт прыёмкі ў эксплуатацыю пускавога комплексу другога энергаблока БелАЭС. Такім чынам, будаўніцтва станцыі было завершана.
