Беларусь і Зімбабвэ дамовіліся супрацаваць у касмічнай сферы
Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведала дэлегацыя ўстаноў адукацыі і навуковых арганізацый Зімбабвэ.

Сярод іншага з беларускімі навукоўцамі дамоўлена пра супрацоўніцтву ў сферы развіцця касмічных тэхналогій, паведаміла прэс-служба НАНБ. З зімбабвійскага боку перамовы вёў міністр вышэйшай і сярэдняй адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Амон Мурвіра, з беларускага — першы намеснік старшыні Прэзідыума НАНБ Сяргей Чыжык.
„Бакі вызначылі шэраг перспектыўных напрамкаў для далейшага супрацоўніцтва: касмічныя тэхналогіі, новыя матэрыялы, тэхналогіі і комплексы перапрацоўкі мінеральных сыравінных матэрыялаў і руд, аграпрамысловы комплекс, падрыхтоўка навуковых кадраў і інш.”, — расказалі ў НАНБ. Бакі дамовіліся падпісаць мемарандум аб намерах у найбліжэйшай перспектыве.
