Беларусь хоча пастаўляць Польшчы электраэнергію



Міністэрства энергетыкі Беларусі актыўна прапрацоўвае пытанне арганізацыі экспарту электраэнергіі ў Польшчу. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шанец. „З Польшчай ідуць перамовы, апошнім часам гэты працэс актывізаваўся, і мы разлічваем, што выйдзем на ўзгодненую пазіцыю”, – сказаў намеснік кіраўніка ведамства. Ён адзначыў, што польскі бок зацікаўлены ў развіцці транспамежных электрычных злучэнняў. Цяпер у Беларусі адсутнічае магчымасць перадачы электраэнергіі ў Польшчу.

Як раней паведаміў генеральны дырэктар „Белэнерга” Яўген Воранаў, беларускія і польскія спецыялісты сумесна займаюцца вырашэннем тэхнічных пытанняў стварэння на мяжы ўстановак пастаяннага току ў звязку з тым, што беларуская і польская энергасістэмы працуюць з рознай частатой электрычнага току. Гаворачы пра пастаўкі электраэнергіі ў цэлым, Леанід Шанец нагадаў, што ў мінулым годзе Беларусь экспартавала самы вялікі яе аб’ём за апошнія гады.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота korrespondent.net