Беларусь хоча стварыць вытворчасць іранскіх беспілотнікаў



Беларусь хоча стварыць вытворчасць іранскіх беспілотнікаў. Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны.

У справаздачы ISW таксама прааналізавалі дзейнасць расейскай прыватнай вайсковай кампаніі „Вагнер” на тэрыторыі Беларусі. Эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW) не выключаюць, што Беларусь імкнецца стварыць на сваёй тэрыторыі вытворчасць іранскіх беспілотнікаў Shahed.

„Іран і Беларусь паглыбляюць двухбаковае супрацоўніцтва на тле ўзаемнай падтрымкі вайны Расеі ва Украіне”, — адзначаецца ў справаздачы ISW за 31 ліпеня.

Эксперты інстытуту мяркуюць, што за падпісаннем між Беларуссю і Іранам мемарандуму пра ўзаемаразуменні і плану вайсковай супрацы на 2023 год стаяць перамовы пра набыццю і продаж вайсковых сродкаў.

„Магчыма, Беларусь таксама імкнулася заключыць пагадненне пра вытворчасці іранскіх беспілотнікаў Shahed на тэрыторыі Беларусі пасля першапачатковых паведамленняў пра тое, што Іран імкнецца пераўтварыць завод у Гомельскай вобласці Беларусі ў завод па вытворчасці Shahed”, — патлумачылі эксперты.