Беларусь купіла першую партыю нафты ў Saudi Aramco



Беларусь купіла першую партыю нафты ў нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco, паведаміў прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Аляксандр Цішчанка.

„Закуплена першая партыя нафты ў Saudi Aramco. Гэта 80 тыс. т. Чакаем танкер з нафтай у Клайпедскім порце 11 траўня”, – расказаў Аляксандр Цішчанка.

Што датычыцца далейшых планаў па куплі нафты ў Saudi Aramco, то прэс-сакратар адзначыў: „Рынак пакажа, як будзем дзейнічаць далей”.

Як паведамлялася, Беларусь у траўні плануе атрымаць з РФ 1,13 млн т нафты, работа з альтэрнатыўнымі крыніцамі прадоўжыцца. Аб’ёмы будуць вызначацца зыходзячы з кан’юнктуры ўнутранага і знешняга рынкаў.

У красавіку Беларусь атрымала амаль 2 млн т нафты. З іх 1,56 млн т – гэта расейскія пастаўкі трубаправодным і чыгуначным транспартам. Астатні аб’ём – танкерныя пастаўкі і ўласная здабыча.

У красавіку пастаўкі ў Беларусь аднавілі буйныя расійскія нафтавыя кампаніі. Акрамя таго, у красавіку для Мазырскага НПЗ праз порт Адэсы была пастаўлена партыя азербайджанскай нафты, у ААТ „Нафтан” – партыя нарвежскай нафты з перавалкай у Клайпедскім порце. Абодва танкеры – па 85 тыс. т.

belta.by