Беларусь купіла ў Расеі 150 тысяч тон збожжа
16 гадоў таму
Беларусь закупіла ўжо 150 тыс.т расейскага збожжа. Яно будзе дастаўлена ў Віцебскую вобласць. Аб гэтым пасля даклада Аляксандру Лукашэнку заявіў віцэ-прэм’ер Леанід Заяц.
„Збожжа зараз адпраўляецца на віцебскія элеватары”, – сказаў ён, перадае БелТА.
Усяго ж плануецца купіць у Расеі паўмільёна тон. Трэба адзначыць, што чыноўнікі Мінсельгасхарча пакуль гавораць аб зніжэнні прадукцыйнасці беларускіх палёў на 10% з-за засухі. Будзе атрымана больш за 7 млн т збожжа. Характэрна, што ў папярэднія гады з такім валавым зборам збожжавых тэма імпарту з РФ не афішавалася.
Віцэ-прэм’ер таксама паведаміў, што зараз уборка збожжавых у краіне затрымліваецца з-за надвор’я.