Беларусь мякка не пераадолее эканамічны крызіс
Беларусь не зможа мякка пераадолець эканамічны крызіс. Час для гэтага ўжо ўпушчаны. Эканоміка топчацца на месцы, асабліва цяжкая сітуацыя ў рэгіёнах. Маладыя з’язджаюць, застаюцца жанчыны і пенсіянеры. Шматлікія прадпрыемствы проста „дыхаюць”, рабочыя робяць выгляд, што працуюць, а начальства робіць выгляд, што ім плаціць. Усё ўсіх задавальняе, кажа эканаміст з вялікім стажам Уладзімір Шуст з Бярозы:
– Іх усе прыйдзецца закрываць, а значыць гэтыя ўсе людзі будуць выкінутыя на вуліцу. І пры рынкавай сітуацыі на рынку працы, гэта яшчэ больш пагоршыць сітуацыю. Будзе вельмі-вельмі балюча.
Паводле Уладзіміра Шуста, але іншага выйсця для развароту да прымальнага шляху не будзе. Тым, хто спадзяецца на Расею, трэба купіць квіток, каб паглядзелі, як жывуць рэгіёны там:
– Каб яны там недзе «патусаваліся», паглядзелі, чым жывуць людзі, як жывуць, як п’юць гарэлку. Зайшлі б у пад’езды, паглядзелі, што ўсё ў шпрыцах. Калі кіруюць рэгіёнамі бандыты, убраныя ў рызы, у гальштукі з белымі кашулямі.
Беларускі слоган „Беларусь – краіна для жыцця” – толькі на паперы. Таму ўсё больш маладых уцякае за межы краіны, за што іх асуджаць ніяк нельга, правільна робяць, лічыць Уладзімір Шуст.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя