Беларусь на 6-м месцы ў рэйтынгу найніжэйшых заробкаў Еўропы



Аналітычны цэнтр Texty.org.ua вывучыў, колькі застаецца ў чалавека на руках пасля выплаты падаткаў у розных еўрапейскіх краінах. Высветлілася, што Україна мае найніжэйшы ў Еўропе заробак. Ва Украіне сярэдні заробак пасля падаткаабкладання складае 190 еўра. Беларусь мае 320 еўра і знаходзіцца на 6-м месцы з канца. Меншыя заробкі, апроч Украіны, толькі ў Малдове, Азербайджане, Арменіі і Грузіі. Крыху вышэй у Казахстане. Такім чынам, 7 краінаў Еўропы з найменшымі заробкамі – былыя краіны Савецкага Саюза.

У Польшчы пасля выплаты падаткаў у чалавека застаецца 748 еўра, а самая высокая зарплата ў Швейцарыі (4421 еўра).