Беларусь на чацвёртым месцы сярод экспарцёраў піва ў ЕЗ
За 2017 год Беларусь паставіла ў краіны Еўразвяза 23 мільёны літраў алкагольнага піва (гэта 6 працэнтаў ад агульнага аб’ёма імпарту піва ў Еўразвяз з краінаў, якія не ўваходзяць у ЕЗ). Годам раней Беларусь мела тое ж чацвёртае месца з 6 працэнтамі, але тады аб’ём паставак быў меншы — 20,6 мільёна літраў.
Паводле дадзеных, апублікаваных Еўрапейскай камісіяй на сайце Eurostat да Міжнароднага дня піва, лідарамі ў гэтым спісе за мінулы год з’яўляюцца:
- Мексіка (211 мільёнаў літраў, 52%)
- Сербія (48 мільёнаў літраў, 12%)
- ЗША (39 мільёнаў літраў, 10%).
Следам за Беларуссю ў спісе:
- Кітай (16 мільёнаў літраў, 4%)
- Украіна (11 мільёнаў літраў, 3%)
- Расея (10 мільёнаў літраў, таксама прыкладна 3%)
На сайце Eurostat, аднак, адзначаецца, што імпарт у Еўразвяз піва «маргінальны», бо пераважная частка піва вырабляецца ўнутры ЕЗ.
Паводле svaboda.org