Беларусь – на мяжы цяжкага дзесяцігоддзя



Надыходзячы крызіс будзе самым цяжкім за апошняе дзесяцігоддзе. Унутраныя праблемы Беларусі пагаршаюцца крызісамі ва Украіне і Расеі – галоўных эканамічных партнёраў нашай краіны. Эканамісты прадказваюць пагаршэнне дабрабыту беларусаў, зніжэнне заробкаў, падзенне ВУП, змяншэнне экспарту, а галоўным наступствам і сродкам барацьбы прадпрыемстваў за выжыванне могуць стаць масавыя скарачэнні работнікаў, піша «Інтэкс-прэс».

Найбуйнейшыя дзяржаўныя працадаўцы краіны ўжо адважыліся на такія непапулярныя захады як«аптымізацыя колькасці працаўнікоў». Так, паводле звестак Міністэрства фінансаў, за дзевяць месяцаў мінулага года колькасць работнікаў Менскага аўтамабільнага завода скарацілася на 2,1 тысячы чалавек, на «Гродна-Азот» – амаль на 2,4 тысячы (пятая частка супрацоўнікаў), на «Магілёўхімвалакно» – больш чым на тысячу чалавек (15% штата).

Фота gazetahimik.ru