Беларусь па цане мабільнага інтэрнэту на 13-м месцы з 230 краін
У Беларусі цэны на мабільны інтэрнэт — адны з самых танных у свеце. Але гэта не ўнікальнасць нашай краіны, а парадокс амаль усіх постсавецкіх краін, паведамляе Thinktanks.by.
Эксперты Cable.co.uk сабралі і прааналізавалі інфармацыю пра 6148 тарыфных планаў паслуг мабільнай перадачы даных у 230 краінах свету ў перыяд з 8 снежня 2020 года па 25 лютага 2021 года. Па выніках гэтай працы было апублікавана даследаванне „сусветныя тарыфы на перадачу даных у 2021 годзе”.
Паводле даных рэйтынгу, сярэдняя цана 1 Гб мабільных даных у Беларусі — 0,43 даляра. Пры гэтым мінімальны тарыф на перадачу 1 Гб — 0,2 даляра, а максімальны — 16,62 даляра. Усяго складальнікамі было вывучана 14 беларускіх тарыфных планаў.
У даследаванні адзначаецца, што тарыфы на перадачу даных адны з самых танных у краінах былога СССР і ваколіцах, а адны з самых дарагіх — у Паўночнай Амерыцы, Афрыцы і Заходняй Еўропе.
Топ-10 краін з самай нізкай сярэдняй цаной за 1 Гб мабільнага інтэрнэту:
Ізраіль — $ 0,05 за 1 Гб;
Кыргызстан — $ 0,15 за 1 Гб;
Фіджы — $ 0,29 за 1 Гб;
Італія — $ 0,27 за 1 Гб;
Судан — $ 0,27 за 1 Гб;
Расейская Федэрацыя — $ 0,29 за 1 Гб;
Малдова — $ 0,32 за 1 Гб;
Бангладэш — $ 0,34 за 1 Гб;
Шры-Ланка — $ 0,38 за 1 Гб;
Чылі — $ 0,39 за 1 Гб.
Самы дарагі тарыф мабільнага інтэрнэту даследчыкі выявілі ў Грэцыі. Там 1 Гб каштуе карыстальніку 768,87 даляра.