Беларусь пабудуе порт на паўночным захадзе Расеі
Беларусь збіраецца пабудаваць порт на паўночным захадзе Расеі. Праект павінен зарабіць ужо да канца гэтага года, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках нарады з Аляксандрам Лукашэнкам.
Па словах Галоўчанкі, Лукашэнку прапанавалі некалькі варыянтаў развіцця ўласных магутнасцяў Беларусі па перавалцы грузаў, паведамляе БелТА.
«Па адным з іх рашэнне прынятае, яно будзе рэалізавана ў найбліжэйшы час. Гэта Паўночна-Заходні рэгіён Расейскай Федэрацыі», – заявіў Галоўчанка.
Прэм’ер адмовіўся расказваць падрабязнасці да завяршэння здзелкі, але паабяцаў, што праект запрацуе да канца года.
«Давайце мы закрыем здзелку і пасля гэтага ўжо раскрыем усе карты, дзе будзе гэтая кропка. Але праект пачне працаваць ужо ў найбліжэйшы час. Да канца гэтага года дакладна», – заявіў ён.
Па словах Галоўчанкі, варыянты дадатковых лакацый будуць прапрацоўвацца зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці.
Галоўчанка адзначыў, што зараз Беларусь працуе з дзевяццю расейскімі партамі па асаблівых тарыфах. За першыя шэсць месяцаў гэтага года ў парты было накіравана каля 2 млн. тон грузаў.