Беларусь пачала пастаўкі нафтапрадуктаў у расейскія порты
Пачаліся пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў у расейскія марскія порты, паведамляе Міністэрства транспарту Расейскай Федэрацыі. 5 сакавіка для перавалкі ў тэрмінале «Портэнерга» марскога порта Усць-Луга некалькімі складамі адпраўлена больш за 5.000 тон беларускага бензіну. Адпраўніком выступіў «Мазырскі НПЗ».
Першы з гэтых складаў прыйшоў на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі раніцай. Як чакаецца, 9 сакавіка ён прыбудзе ў тэрмінал «Портэнерга».
На «Мазырскім НПЗ» адгружаная партыя мазуту агульным аб’ёмам 3.600 тон з перевалкай у «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал» у марскім порце Санкт-Пецярбурга. Пастаўкі адбыліся ў рамках падпісанага 19 лютага ў Мінтрансе Расеі міжурадавага пагаднення аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз расейскія марскія порты.
Раней Аляксандр Лукашэнка даручыў з-за пагаршэння палітычных адносін з краінамі Балтыі знайсці іншыя маршруты для паставак беларускіх нафтапрадуктаў на знешнія рынкі. У снежні даччынае прадпрыемства Беларускай нафтавай кампаніі BNK Limited паведаміла аб часовым прыпыненні экспарту нафтапрадуктаў праз літоўскі порт Клайпеда.
У лютым гэтага года кампанія Klaipedos nafta паведаміла, што грузы з беларускай нафтай не выстаўлены на экспарт праз літоўскія нафтавыя тэрміналы.
Беларускае Радыё Рацыя