Беларусь пачала размовы з МВФ аб экстранай падтрымцы
Перамовы па лініі Беларусь – МВФ. Урад і Нацбанк абмяркоўваюць з Міжнародным валютным фондам фінансавую падтрымку ў сувязі з пагаршэннем глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэміі каронавіруса.
Гаворка ідзе пра інструмент хуткага фінансавання МВФ. Раней МВФ заявіў, што можа выдзеліць грошы краінам з сярэднім узроўнем даходу да 40 млрд даляраў. Беларусь можа прэтэндаваць на суму, эквівалентную 900 млн далярам ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя
