Беларусь пачала закуп прадукцыі крымскага вінзавода
Беларусь пачала закуп прадукцыі вінзавода “Масандра”, які знаходзіцца на тэрыторыі анэксаванага Крыма. Паводле прэс-службы “Масандры”, першая дваццацітонная фура з віном ужо выправілася ў Беларусь, прытым віно незўабаве з’явіцца ў крамах Берасця.
Чым пагражае афіцыйнаму Менску гандль з анэксаваным Крымам, распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
– Яшчэ ў 2014 годзе Злучаныя Штаты Амерыкі і краіны Еўразвяза распачалі палітычную і эканамічную блакаду Крыма. У Бруселі растлумачылі, што блакада пачынаецца “ў фармаце стратэгіі непрызнання расейскай анэксіі Крымскага паўвострава”. У снежні 2015 года “чорны спіс” крымскіх быў значна пашыраны, і ў гэты спіс патрапіла і “Масандра”.
Беларусь не ўваходзіць у Еўразвяз, а таму фармальна мае права гандляваць з крымскімі прадпрыемствамі з санкцыйнага спісу. Але ж, на думку міжнародных аналітыкаў, эканамічныя кантакты з такімі прадпрыемствамі могуць сур’ёзна папсаваць стаўленне Бруселя да афіцыйнага Менска.
Беларусь пакуль што адзіная дзяржава Еўропы, якая наважылася на эканамічныя кантакты з санкцыйнай “Масандрай”. Акрамя афіцыйнага Менска, такія стасуткі з крымскім вытворцам віна наладзілі толькі непрызнаныя “ДНР” і “ЛНР”.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота gidm.ru