Беларусь пачала здабычу нафты са сланцавых пародаў



У верасні ўпершыню ў гісторыі нафтавай прамысловасці Беларусі на Рэчыцкім радовішчы пачалася прамысловая здабыча нафты са сланцавых парод. Да апошняга часу паклады нетрадыцыйнай нафты былі недасяжныя для беларускіх нафтавікоў. Але дзякуючы новым тэхналогіям цяпер праз новую свідравіну здабываюць 20 тон нафты ў суткі. Паводле афіцыйнага паведамлення на сайце «Беларусьнафта», запасы нафты тут могуць скласьці да 700 тысяч тон. Гэта адпавядае тром працэнтам таго аб’ёму нафты, які Беларусь штогод імпартуе з Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя