Беларусь падвысіла экспартныя пошліны на нафту



Беларусь 1 сакавіка падвысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Савета міністраў ад 25 лютага 2017 года №160, паведаміла прэс-служба ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту падвышаная з 89,5 да 91 даляра за 1 т, на прамагонны бензін — з 49,2 да 50, на таварныя бензіны — з 26,8 да 27,3 даляра.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 27,3 даляра за 1 т (раней — 26,8). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, мяняліся 1 лютага 2017 года — яны таксама былі падвышаныя.

У межах дамоўленасцяў Расея пастаўляе ў Беларусь нафту і нафтапрадукты без экспартных пошлін. Пошліны выплачваюцца ў расейскі дзяржбюджэт пры ажыццяўленні Беларуссю рээкспарту гэтых тавараў за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС альбо экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расейскай нафты. Памеры экспартных пошлін усталёўваюцца ўзгоднена ўрадамі дзвюх краін і залежаць ад цэн на нафту.

Паводле БелаПАН