Беларусь паставіла пад напружанне лінію электраперадачы Мазыр – ЧАЭС
Беларусь паставіла пад напружанне лінію электраперадачы Мазыр – ЧАЭС, паведамляе Мінэнерга.
Праведзены работы па падачы напружання па высакавольтнай лініі электраперадачы, якая звязвае падстанцыю 330 кВ „Мазыр” і электрасеткавыя аб’екты ЧАЭС. Паведамляецца, што гэта забяспечвае магчымасць падачы электраэнергіі на аб’екты ЧАЭС.
Нагадаем, 9 сакавіка стала вядома, што ЧАЭС і горад Славуціч цалкам абясточаны з-за дзеянняў расейскіх войскаў. Рэзервовыя дызель-генератары маглі забяспечыць працу станцыі толькі на працягу 48 гадзін. 10 сакавіка Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць энергазабеспячэнне ЧАЭС.