Беларусь паставіць у Кітай ялавічыны на 20 мільёнаў даляраў



Новы сумесны праект, які прадугледжвае пастаўкі беларускай ялавічыны ў Кітай на 20 мільёнаў даляраў у год, дэталёва прапрацоўваецца гэтымі днямі.

У Магілёве павінна з’явіцца сумесная вытворчасць з кітайскімі тэхналогіямі і беларускай сыравінай, паведамляе ont.by. Тэхналогія строгая: ніякіх дабавак, прымешак, разделка толькі ялавічыны. Пад вытворчасць на Магілёўскім камбінаце выдзелены асобны цэх.

«Расейскі рынак жывёлагадоўлі моцна развіваецца, сёння Расея практычна забяспечыла сябе свінінай, птушкай. Каб адчувалася канкурэнцыя, каб не трапляць у залежнасць ад адной дзяржавы ў выпадку спрэчных пытанняў, Кітай як рынак патрэбны», – заявіў дырэктар Магілёўскага мясакамбіната Уладзімір Латыгоўскі.

На кітайскім рынку патэнцыйных пакупнікоў больш за мільярд чалавек. Сумесны праект патрабуе павелічэння аб’ёмаў вытворчасці, таму Магілёўскі мясакамбінат інвестуе ў развіццё сыравіннай базы, фінансуе жывёлагадоўчыя гаспадаркі, а тыя купляюць і гадуюць цялятаў.

«Што тычыцца прадпрыемстваў мясаперапрацоўчай прамысловасці, то Рэспубліка Беларусь прыняла ўжо дзве інспекцыі ветэрынараў з Кітая. Намі была пададзена заяўка на 21 прадпрыемства, ужо практычна завершана рэгістрацыя двух прадпрыемстваў», – распавёў першы намеснік дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь.

Пастаўкі малочнай прадукцыі таксама маюць добрыя перспектывы. Сёння Кітай купляе ў Беларусі больш за 4000 тон сухога малака ў год. Павелічэння заказаў чакаюць і мясакамбінаты, новыя кантракты гатовыя абмяркоўваць буйныя птушкафабрыкі Беларусі.

ej.by