Беларусь пацвярджае планы атрымання крэдыту Банка развіцця Кітая ў 2019 годзе



Перамовы пра выдзяленне Беларусі крэдыту Банка развіцця Кітая прадаўжаюцца, ідуць рабочыя сустрэчы, паведаміў 31 траўня журналістам намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец.

Андрэй Белкавец у канцы траўня правёў сустрэчы ў Банку развіцця і Эксімбанку Кітая. „Мы абмяркоўвалі ўмовы, дэталі, магчымасці, як гэта можна арганізаваць”, – адзначыў намеснік міністра. Ён нагадаў, што размова ідзе аб суме $500-600 млн. Чакаецца, што крэдыт можа быць выдзелены ў бягучым годзе.

Як паведамлялася, сродкі кітайскага крэдыту ў выпадку дасягнення дамоўленасці Беларусь можа накіраваць на рэфінансаванне доўгу. Гэтыя сродкі могуць стаць альтэрнатывай расейскаму крэдыту. Праект крэдытнага пагаднення Беларусь чакае ад Расеі.

belta.by