Беларусь павялічыла экспарт тавараў у Расею



Беларусь у студзені-кастрычніку 2017 года павялічыла экспарт тавараў у Расею ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 20,1% да $ 10 млрд 642 млн, гаворыцца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат).

„Вартасныя аб’ёмы экспарту ў Расейскую Федэрацыю павялічыліся па ўсіх групах тавараў, акрамя энергетычных”, – канстатавалі ў статкамітэце.

Найбольш істотнае павелічэнне вартаснага аб’ёму паставак у РФ адзначана па такіх пазіцыях як грузавыя аўтамабілі, сметанковае масла, сыры і тварог, трактары і седлавыя цягачы, машыны для ўборкі сельгаскультур, лекавыя сродкі, малако і вяршкі нязгушчаныя, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў.

У цэлым, па дадзеных статкамітэта, на долю РФ прыйшлося 44,9% усяго аб’ёму экспарту тавараў Беларусі (у студзені-кастрычніку 2016 году – 45,8%).

Імпарт тавараў з Расеі ў Беларусь па выніках дзесяці месяцаў склаў $ 15 млрд 543,2 млн (рост на 23,8%), яго доля ў агульным аб’ёме імпарту – 56,9% (56,4% у студзені-кастрычніку 2016 года).

„Сальда склалася адмоўнае ў памеры $ 4 млрд 901,2 млн (у студзені-кастрычніку 2016 года адмоўнае сальда складала $ 3 млрд 691,2 млн)”, – праінфармавалі ў Белстаце.

interfax.by