Беларусь павялічыць экспарт у Расею



У 2015 годзе беларускія сельскагаспадарчыя арганізацыі павялічуць аб’ёмы экспарту на расейскі рынак. Прычына – ва ўведзеных у Расеі забаронах на пастаўкі мяса, сыроў, малака і гародніны з краінаў ЕЗ, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі. Так лічыць эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч.

–   Расейская сельская гаспадарка, у прынцыпе, слабейшая нават за беларускую. Таму вызвалены ад заходніх канкурэнтаў расейскі рынак – гэта вельмі сур’ёзная рынкавая ніша для беларускай сельскай гаспадаркі. Хутчэй за ўсё, трэба чакаць сур’ёзных зменаў у наступным годзе. Пры распрацоўцы планаў будзе рабіцца ўхіл на тое, што неабходна выходзіць на расейскі рынак больш  маштабнымі аб’ёмамі.

Урад Расейскай Федэрацыі на цэлы год увёў поўную забарону на пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з краінаў ЗША, Аўстраліі, Канады, ЕЗ і Нарвегіі. Гэта стала адказам на санкцыі, уведзенымі дадзенымі краінамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота afisha.bz