Беларусь павялічыць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расею
Беларусь мае намер у паўтара разы павялічыць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расею. У прыватнасці, са жніўня па снежань на расейскі рынак павінна паступіць прыкладна 70 тысяч тон беларускіх сыроў. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.
Паводле яго слоў, Беларусь ужо пераглядае свой асартымент тавараў і нават гатова перапрафіляваць некаторыя малочныя прадпрыемствы. Акрамя таго, яна гатова паставіць у Расею больш за адзін мільён тон бульбы, больш за 200 тысяч тон агародніны, больш за 100 тысяч тон мукі і на 100 % павялічыць пастаўкі мяса.
Міністр падкрэсліў, што «Беларусь свой удзел на харчовым рынку Расеі разглядае як абавязковы».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота zastavki.com