Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
З 1 траўня Беларусь падвысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай урада № 262 ад 25 красавіка.
Дакументам устаноўлена, што стаўка экспартнай пошліны з 1 мая складзе на сырую нафту — 104,6 долара за 1 т (раней — 97,4), на прамагонны бензін — 57,5 за 1 т (53,5). На таварныя бензіны, лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя алеі — 31,3 долара за 1 т (раней — 29,2).
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі павышаныя 1 красавіка.
