Беларусь плануе наведаць дэлегацыя шведскіх бізнесменаў
Дэлегацыя шведскага бізнесу плануе наведаць Беларусь сёлета ў красавіку. Пра гэта было заяўлена 23 студзеня падчас сустрэчы ў Менску старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча cа спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам.
Як паведамляе прэс-служба БелГПП, бакі абмеркавалі развіццё дзелавога супрацоўніцтва ў рамках АБСЕ, перспектывы ўзаемадзеяння бізнес-колаў Беларусі і Швецыі.
Кент Харстэд наведвае Беларусь 22—24 студзеня.
