Кітай збіў кошт беларускага калію на 30%



Беларуская калійная кампанія, якая належыць дзяржаўнаму аб’яднанню «Баларуськалій», заключыла дамову пра продаж у Кітай вялікай партыі калійных угнаенняў па кошце 219 даляраў за тону. Назіральнікі адзначаюць, што гэты кошт на 30% меншы за леташнія кошты на рынку калійных угнаенняў у Кітаі.

Адзначаецца, што дамова будзе дзейнічаць да канца 2016 года.

«Дадзены ўзровень цаны адлюстроўвае рэальную сітуацыю і тэндэнцыі, якія склаліся на сусветным калійным рынку,» – пракаментаваў дамову з кітайскімі кампаніямі генеральны дырэктар БКК Яўген Кудравец.

Цэны на рынку калійных угнаенняў абваліліся ў 2015 годзе пасля разрыву партнёрскіх адносін паміж «Беларуськаліем» і расейскім вытворцам калійных угнаенняў «Уралкаліем» і працягваюць зніжацца.

Месяц таму кампанія заключыла кантракт з Індыяй на пастаўкі калійных угнаенняў па цане 227 даляраў за тону.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputnik.by