Беларусь прадае зброі на 1 мільярд даляраў у год
Экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння за Беларусі за 2016 год ацэньваецца прыкладна ў 1 мільярд даляраў.
Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў. Па яго словах, за апошнія пяць гадоў наша дзяржава павялічыла экспарт узбраенняў удвая.
Павялічыць экспарт удалося дзякуючы пастаяннаму пашырэнню рынку. Як заявіў Гурулёў, Беларусь узаемадзейнічае ў гэтай сферы з 52 краінамі. „Мы шырока прадстаўленыя ў СНД, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, на Афрыканскім кантыненце. Ужо дабраліся да Аўстраліі, Філіпін. У нас добрыя ўзаемаадносіны з Інданезіяй, Малайзіяй”, — падкрэсліў ён.
Гурулёў дадаў, што Беларусь арыентуецца на такую працу з замежнымі пакупнікамі, пры якой прапаноўваюцца на продаж не часткi чаго-небудзь, а цэлыя комплексы. Ён дадаў, што наша дзяржава прапаноўвае такія комплексы шэрагу краін.