Беларусь прапануе Расеі аднавіць тавараабарот у памеры $40 млрд



Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прапануе замацаваць у якасці стратэгічнай задачы выхад Беларусі і Расеі на тавараабарот у памеры больш як $40 млрд. Аб гэтым кіраўнік беларускага ўрада заявіў 13 чэрвеня на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

„Замацаваны ў 2017 годзе пазітыўны трэнд да аднаўлення эканамічнага росту ў нашых краінах знайшоў адлюстраванне ў выніках двухбаковага гандлю. За мінулы год узаемны тавараабарот павялічыўся на 23,5 працэнта і склаў $32,4 млрд. Прычым узаемны тавараабарот больш як на 80 працэнтаў забяспечаны плацяжамі ў нацыянальных валютах, перш за ўсё, у расейскім рублі. Добра было б, калі б увесь узаемны тавараабарот і ў галіне цэнаўтварэння фарміраваўся выключна ў нацыянальных валютах – беларускіх і расійскіх рублях”, – сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, цяпер важна прыкласці максімум намаганняў для замацавання тэндэнцыі росту ўзаемнага тавараабароту. „У якасці стратэгічнай задачы прапаную замацаваць выхад на ранейшы ўзровень тавараабароту ў аб’ёме звыш $40 млрд”, – адзначыў прэм’ер-міністр.

13 червеня адбылося першае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пасля выбараў Прэзідэнта Расеі і фарміравання новага складу ўрада.

Вынікі пасяджэння саюзнага Саўміна стануць прадметам разгляду на маючым адбыцца пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. З улікам гэтага кіраўнік беларускага ўрада прапанаваў правесці агляд двухбаковых адносін не толькі ў кантэксце канстатацыі праблем, але і з пазіцый вызначэння канкрэтных падыходаў да далейшых дзеянняў.

belta.by